Палітвязня Віктара Пархімчыка перавядуць з «хіміі» ў калонію

29 красавіка ў судзе Камянецкага раёна разгледзелі справу палітвязня Віктара Пархімчыка. Па рашэнні суддзі галіны Прыходзька, яго перавядуць у калонію на чатыры месяцы, паведамляюць праваабаронцы.

kanv30_2.jpg

Аб прычынах такога рашэння не паведамляецца.

Віктар Пархімчык быў асуджаны на два гады «хіміі» паводле ч. 1 арт. 339 КК («Хуліганства»).

У віну яму ставілі раскідванне самарэзаў каля адміністрацыйнага будынка Памежкамітэта.