Палітвязня Рыгора Кастусёва перавялі ў СІЗА КДБ

Да гэтага лідар БНФ утрымліваўся на «Валадарцы». 

ryhor_kastusjou_1.jpg

Стала вядома, што днямі лідара БНФ Рыгора Кастусёва перавялі з «Валадаркі» ў СІЗА КДБ.
Рыгор быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў Шклове. Ён разам з Аляксандрам Фядутам, юрыстам з ЗША Юрыем Зянковічам, кіраўніцай мінскага офіса Зянковіча Вольгай Галубовіч і дальнабойшчыкам з Нарачы Дзянісам Краўчуком — фігурант крымінальнай справы аб «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам» (арт. 357 КК).
Палітвязень у лісце ад 25 красавіка паведаміў, што расследаванне па справе скончылася, і яго азнаёмілі з канчатковым абвінавачаннем. Фігуранты пачалі знаёміцца з матэрыяламі справы. Хутка справу перададуць у пракуратуру.

Падтрымаць Рыгора лістом можна па адрасе: 220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, Рыгор Андрэевіч Кастусёў.