Пайшоў з жыцця Леанід Маракоў

Пра гэта ў фэйсбуку напісала яго сяброўка Наталля Саматыя, якая апошнім часам апекавалася хворым даследчыкам.

eabd4fde_2cc4_4d3e_9f13_e96918707165_w987_r1_s.jpg


Леанід Маракоў памёр сёння раніцой, апошні год ён хварэў на рак галаўнога мозгу.  У даследчыка засталіся сын і дачка, якія жывуць за мяжой. Час і месца пахавання і развітання пакуль невядомыя.
Маракоў — аўтар унікальнага энцыклапедычнага даведніка ў 10 тамах (15 кнігах, 9 з якіх на пачатак 2008 г. былі надрукаваныя) «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991», у якім прыводзяцца біяграфіі больш за 20000 расстраляных або загінулых у сталінскіх канцлагерах (Гулагу) дзеячаў беларускай культуры. Іншыя значныя працы апублікаваныя Мараковым: «Вынішчэнне» — кніга, прысвечаная дасьледванню рэпрэсій супраць беларускіх літаратараў; «Ахвяры і Карнікі» — дакументальнае даследаванне лёсаў ахвяраў і іх катаў у часы масавых растрэлаў 1930-х гг.; двухтамовы энцыклапедычны даведнік «Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі. 1917—1967».
Рэдакцы «Новага часу» шчыра спачувае родным і блізкім пісьменніка.