Пайшоў з жыцця стваральнік «Вялікага слоўніка беларускай мовы»

5 красавіка ў веку 63 гадоў пасля цяжкой хваробы пайшоў з жыцця беларускі лінгвіст Фёдар Піскуноў — аўтар беспрэцэдэнтнага аб’ёмам лексікаграфічнага даведніка — «Вялікага слоўніка беларускай мовы» (2012).



7672a65b_5af3_414d_b57c_58d3bcc637e9_w268_r1.jpg

У артаграфічна-граматычны слоўнік, над укладаннем якога аўтар працаваў больш за 12 гадоў, увайшло блізка 223 тысяч словаў.
 

У беларускую лінгвістыку Піскуноў, хімік з адукацыі, прыйшоў на пачатку 2000-х. Займаўся даследаваннямі ў галіне кампутарнай лексікаграфіі,   прыкладной марфалогіі і ўніфікацыі беларускага правапісу. На чале групы супрацоўнікаў стварыў першую прафесійную праграму праверкі беларускай арфаграфіі “Літара” (pravapis.tut.by). Упершыню ў беларускай лінгвістыцы апісаў поўную марфалагічную класіфікацыю парадыгмаў беларускіх дзеяслова і назоўніка, аснове якіх стварыў электронны слоўнік “Парадыгма” аб'ёмам звыш 134 тысяч лексем.

Апошнімі месяцамі рыхтаваў выхад вялікага адваротнага слоўніка беларускай мовы. У перспектыве плануецца і дапоўненае перавыданне «Вялікага слоўніка беларускай мовы».

Мовазнаўца, першая намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім лічыць, што постаць Фёдара Піскунова многа значыць для беларускага мовазнаўства.

gdb.rferl.org__1e5c3d09_6d39_4_e7d9f3669aeb039a6c9613b3acae8a5a.jpeg

«Тое, што яму ўдалося зрабіць, гэта, канечне, вельмі і вельмі многа значыць. Ён здолеў акумуляваць і паказаць усе набыткі беларускай мовы, фактычны яе сённяшні стан. І здолеў зрабіць гэта ўсе на высокім узроўні.
 

Але я не бачу ў гэтым загану. Ён як бы з іншага боку ўсё павярнуў і паказаў магчымасці і шляхі, куды можа развівацца мова.

Спадар Фёдар паказаў, што кожны чалавек, незалежна ад яго адукацыі, толькі па сваім духоўным пакліканні, можа зрабіць многае для развіцця мовы. І за гэта яму вялікі дзякуй, вялікая пашана і вялікі паклон».

Развітанне з Фёдарам Піскуновым адбудзецца а 14-й гадзіне ў нядзелю, 7 красавіка, у рытуальнай залі менскай клінічнай бальніцы № 9 (вул. Сямашкі, 8). Пахаваюць Піскунова на яго радзіме ў вёсцы Раманавічы Гомельскага раёну.