«Ой, добра жылі мы пры Сталіне. Хлеб — 14 капеек была булачка»
Журналісты адшукалі апошнюю вуліцу імя Сталіна ў Беларусі і адну з апошніх у Еўропе. Жыхары аграгарадка Драчкава, што ў Смалявіцкім раёне, расказалі, чаму не хочуць пераймяноўваць сваю вуліцу, хоць і не галасуюць на выбарах за Лукашэнку.
На вуліцы Сталінскай яна жыве больш за трыццаць гадоў. Увесь гэты час прапрацавала даяркай на ферме. Чаму яе вуліца носіць імя «бацькі народаў» і з чаго гэта пачалося, Тамара
не ведае. Але пераймяноўваць вуліцу не хоча. Прыносіць нам з дому кіпу дакументаў і хваліцца штампам аб прапісцы ў пашпарце, дзе курсівам па-беларуску акуратна напісана – вул.
Сталінская.
Пра незвычайную прапіску расказвае і мясцовы стараста Міхаіл Маліноўскі.
Маўляў, ва ўсіх установах здзіўляюцца, калі бачаць яго пашпарт: «Няўжо недзе яшчэ ёсць такое?». У сельсавеце нам кажуць, што лепш за старасту пра
вуліцу«Сталінскую» тут ніхто не раскажа. Але і ён ведае не так шмат. Гаворыць, што «сталінскі» тапонім тут быў заўсёды.
Хоць магла і змяніць назву, гадоў дзесяць таму ўлады прапанавалі сялянам назваць яе Садовай. Але сустрэліся з супрацівам. Людзі прывыклі да старой назвы і мяняць нічога не захацелі. Спадар
Міхаіл кажа, што Сталін яму не сніцца, хоць па ім асабліва і не плакаў.
Пры гэтым мясцовы стараста ведае пра рэпрэсіі.
А што я думаю пра Сталіна? Скажу вам, як і ўсе нармальныя людзі – адназначнага адказу няма. Што пра яго можна думаць?… Сваю ролю ён адыграў».
Міхаіл Маліноўскі гаворыць, што старое варушыць цяпер няма ніякага сэнсу. Што было — тое было. Часы Сталіна прайшлі, а назва вуліцы цяпер можа хіба што пацешыць, і не больш.
Мы з’язджаем назад у Мінск, сфатаграфаваўшыся на памяць на такой незвычайнай нават для сучаснай Беларусі вуліцы — Сталінскай. Нам услед брэшуць сабакі.