Новы міністр культуры — былы настаўнік матэматыкі і фізікі з Шчучыншчыны
Сёння, 19 лістапада, Лукашэнка прызначыў новага міністра культуры. Ім стаў Анатолій Мечыслававіч Маркевіч — былы памочнік прэзідэнта па Брэсцкай вобласці.
Маркевіч Анатолій Мечыслававіч, нарадзіўся ў 1971 годзе ў в. Громкі Шчучынскага раёна. Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (цяперашні БрДУ), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Па адукацыі — настаўнік фізікі і матэматыкі. У 1999 -2002 гг. — дырэктар СШ № 1 гарадскога пасёлка Карэлічы. З 2002 г. — намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама. З 2010 г. — старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў.