Ноч расстраляных паэтаў у Вільні (шмат фота)
У нядзелю, 29 кастрычніка, беларусы Вільні зладзілі «Ноч (не)расстраляных паэтаў» — імпрэзу-ўшанаванне памяці беларускіх літаратараў, якія былі расстраляныя НКУС у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
А 16-й гадзіне пачалася імпрэза ў скверы ля Музея акупацыі. На сцэне выступалі музыкі, літаратары, журналісты, дыпламаты, грамадскія дзеячы, гучалі вершы рэпрэсаваных паэтаў. Гледачы маглі пагрэцца ды пачаставацца гарачымі напоямі ў намёце насупраць сцэны.
А шостай вечара пачалось мерапрыемства на Ратушнай плошчы, арганізаванае НКА "Дапамога". На прыступках віленскай ратушы запалілі 132 свечкі, каб ушанаваць памяць 132 прадстаўнікоў беларускай эліты, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Ля мікрафона выступалі былыя палітвязні і іх сваякі, прадстаўнікі "Дапамогі".
Глядзіце таксама