Неспакойную Масюкоўшчыну зачышчалі і патрулявалі перад прыездам Лукашэнкі ў царкву на Ціміразева (фота)
Сілавікі пачалі падрыхтоўку да візіту Лукашэнкі ў царкву яшчэ з абеду 6 студзеня, паведамляе «Свабода».

Да некаторых жыхароў заходзілі і ветліва прасілі адключыць бчб-агеньчыкі на вокнах і зняць сцягі, нават чырвона-зялёныя.
«Сёння, піша адзін з чытачоў, а 8 раніцы ўсё пачалося. Сілавікі былі ў кожным пад’ездзе па вуліцы Лынькова. Паўдні людзі баяліся выйсці з дому. Было шмат „ціхароў“ на раёне, хадзілі па гаражах. Недзе а 12 яны з’ехалі».


