Навіны дня. Свабоду Аксане Колб, што адбываецца ў беларускай адвакатуры
Агляд галоўных падзей 21 красавіка — у трыдыцыйнай рубрыцы «НЧ» напрыканцы дня.
Камітэт па абароне журналістаў (Committee to Protect Journalists) заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб.
Пайшоў з жыцця паэт Анатоль Вярцінскі. Яму было 90 гадоў.
Расія працягвае настойваць, каб Беларусь была сярод дзяржаў-гарантаў Украіны.
Трацыйная зводка аб арыштах-затрыманнях. Інфармацыйны спонсар падрубрыкі — рэпрэсіўны апарат Рэспублікі Беларусь.
11 «рэйкавых партызан» прызнаныя палітвязнямі.
У Мінску затрымалі 39-гадовага інжэнера-чыгуначніка.
Юрыстку «Нафтана» Вераніку Бахмутавуарыштавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
ГУБАЗіК прыйшоў па ўладальнікаў агенцтва нерухомасці КУБ.
Чарговае затрыманне па «справе прафсаюзаў» — у Гродне забралі сяброўку БСДП Лізавету Мярляк. Добра хоць вызвалілі прафсаюзнага актывіста Юрыя Белякова.
Таксама працягваюцца чысткі ў шэрагах адвакатаў. Стала вядома, што Марыя Колесава-Гудзіліна, якая абараняла палітвязняў, не прайшла атэстацыю. Што адбываецца ў беларускай адвакатуры, вычарпальна патлумачыў юрыст Міхаіл Кірылюк.
Беларусь — зноў у антырэйтынгу краін па колькасці
пісьменнікаў за кратамі.
І коратка аб спорце. Беларускіх спартсменаў усё ж будуць рэгістраваць на Варшаўскі марафон — праўда, толькі пры ўмове здаровага стаўлення да расійскай агрэсіі ва Украіне.