Пайшоў з жыцця паэт Анатоль Вярцінскі
Пайшоў з жыцця вядомы беларускі паэт, перакладчык, публіцыст Анатоль Вярцінскі
Анатолю Вярцінскаму было 90 гадоў.
Анатоль Вярцінскі нарадзіўся ў 1931 годзе ў сялянскай сям’і, скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ. Першы зборнік паэзіі («Песня пра хлеб») выйшаў у 1962 годзе.
У тым самым годзе Анатоль Вярцінскі пераехаў у Мінск і пачаў супрацоўнічаць з газетай «Літаратура і мастацтва». У 1986—1990 гадах быў яе галоўным рэдактарам. Аўтар кніг вершаў і паэм «Тры цішыні» (1966), «Чалавечы знак» (1968), «Выбранае» (1973), «З’яўленне» (1975), «Час першых зорак» (1976), «Ветрана» (1979), «Святло зямное» (1981).
Пераклаў на беларускую мову п’есы Лопэ дэ Вэгі «Раба свайго каханага», М. Себасцьяна «Безыменная зорка», В. Пальчынскайтэ «Спяшаюся за летам», а таксама асобныя вершы з класічнай і сучаснай рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, балгарскай, польскай, венгерскай, кубінскай паэзіі.