Наведнікі Лідскага замка змогуць скарыстацца бясплатнай аўдыёэкскурсіяй
Аўдыёэкскурсіі цяпер даступныя бясплатна любому ўладальніку мабільнікаў з Android альбо iOS. Спампаваць дадатак можна перад уваходам у замак.
Тут размешчана падрабязная інструкцыя, пазначаны QR-код, скарыстаўшыся якім таксама можна спампаваць праграму. Распрацаваў мабільны аўдыёгід — супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея Мікалай Іода.
Акрамя тэксту экскурсіі запампоўваюцца фотаздымкі і тэкставае апісанне. У дадатак турысты таксама атрымліваюць доступ да інфармацыі пра некалькі дзесяткаў музеяў свету.
Пілотны аўдыёгід па Лідскім замку пакуль складаецца з 8 раздзелаў. У бліжэйшы час будуць створаныя асобныя аўдыёгіды, якія распавядаюць пра гісторыю Ліды, асноўныя экспазіцыі музея. Да рускай мовы дададуцца тэксты па-беларуску, па-ангельску, на польскай і літоўскай мовах.