«Наш Грунвальд–2014» (відэа)
Сапраўдныя рыцары ў даспехах, іхныя вытанчаныя дамы, цяжкія баі ды масавыя турніры. У сапраўдную атмасферу Сярэднявечча перанесліся госці музейнага комплексу “Дудуткі”, што непадалёк сталіцы.
Шосты раз тут грыміць Міжнародны фестываль сярэднявечнае культуры і музыкі. Галоўная ж падзея імпрэзы – рэканструкцыя легендарнай бітвы пад Грунвальдам, у якой тэўтонцаў перамагло
аб'яднанае войска Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага, вялікую частку якога складалі ваяры з тэрыторыі сучаснай Беларусі.
19.07.2014: «Наш Грунвальд–2014»
НАВЕДНІКІ
"Нашая нацыянальная свядомасць ніжэй за плінтус цяпер. І гэта трэба паднімаць".
"Атмасфера трапляеш у іншы час, іншае месца. Ганарышся тым, што беларус".
"Сам Грунвальд — гэта такая вялікая моцная старонка нашай гісторыі".
Сёлетні фэст — самы маштабны: у “Дудуткі” з'ехаліся каля 600 рыцараў з Беларусі і суседніх краінаў. Госці ж з Літвы ды Польшчы маюць, з чым параўнаць: у гэтых
краінах штогод грандыёзныя ўрачыстасці арганізоўваюць на дзяржаўным узроўні.
АЛЯКСАНДР РАК, АРГАНІЗАТАР ФЭСТУ
"У нашай краіне толькі нашая ініцыятыва. І мы першыя, хто звярнуў на гэта ўвагу. Вось ужо шэсць гадоў мы намагаемся прыцягнуць увагу ад гэтых старонак гісторыі ў Беларусі".
Сёлета паралельна праходзіць і музычны оўпэн-эйр “Баль пасля бітвы”, на якім агулам выступяць больш за 25 музычных калектываў з Сінявокай, а таксама Украіны ды Расіі.
Ганна Любакова, belsat.eu