На баранавіцкім рынку апячаталі ралет Міколы Чарнавуса
Баранавіцкія ўлады вырашылі расправіцца з прадпрымальнікам Міколам Чарнавусам, які змагаецца за парадак на рынку.
Дырэктар кааператыўнага рынка Васіль Саўчанка, са згоды Баранавіцкага раённага спажывецкага таварыства, апячатаў ралет прадпрымальніка.
Мікола Чарнавус распавёў:
— Усе ў гэтым зацікаўленыя. І Баранавіцкі гарвыканкам, і Баранавіцкі райвыканкам, і Райпо, Берасцейскі аблвыканкам — каб Чарнавуса з рынка выгнаць. Усе парушэнні і памылкі кіраўніцтва рынка прабачаюцца.
Прычына апячатання ралета з наступным яго выдаленнем за межы рынка за кошт прадпрымальніка — нібы ў непадпісанні дамовы на арэнду месца. Але Мікола Чарнавус мае дамову са спажывецкім таварыствам на арэнду месца на рынку да 16 мая 2016 года.