На Зыбіцкай знайшлі археалагічныя артэфакты
Пра гэта паведамляюць інтэрнэт-карыстальнікі.
Пры рамонтных працах на вуліцы Зыбіцкай пасля раскопак для пракладкі камунікацый на паверхні з'явіліся старажытныя чарапкі. Інфармацыя пра такую знаходку размешчана ў твітэр-акаўнце Памяць Сікоры.
«Чарапкі валяліся на паверхні. Здаецца пракапвалі нейкую траншэю глыбінёй сантыметраў на 70-100 міні-экскаватарам без аніякага праекту і раскопак, хаця відавочна тут ахоўныя зоны на земляныя працы», — адказвае карыстальнік на пытанні каментатараў.
Вуліца Зыбіцкая мае багаты культурны слой, яна пачала засяляцца яшчэ ў раннім Сярэднявеччы.