На студэнта завялі крымінальную справу за абразу камандзіра сталічнага АМАПу
У Менску на днях затрымалі трох студэнтаў, якія «абгаварылі камандзіра сталічнага АМАПу Дзмітрыя Балабу». На аднаго з хлопцаў завялі крымінальную справу, паведамляе МУС.
Нагадаем, вечарам 26 верасня ў Менску затрымалі трох студэнтаў — ім 18 і 19 гадоў. Хлопцаў падазраюць у нанясенні абразлівага надпісу на ля пад'езда дома, дзе жыве камандзір сталічнага АМАПу Дзмітрый Балаба. МУС апублікавала відэа: з затрыманымі пагутарыў сам Балаба, а адзін з хлопцаў папрасіў прабачэння на камеру.
Супраць аднаго са студэнтаў, 19-гадовага менчука, распачалі крымінальную справу. Яго вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады. Цяпер хлопец у ізалятары часовага ўтрымання.
Паводле tut.by