На пункту пропуску Каменны Лог — кампутарны сбой. Удзень на выездзе з Беларусі стаяла 260 грузавікоў



Дзяржаўны памежны камітэт папярэджвае пра праблемы з перасячэннем беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску Мядінінкай. Раніцай 2 сакавіка на літоўскім баку адбыўся чарговы збой праграмнага забеспячэння для мытнага афармлення грузаў, таму чарга з боку беларускага Каменнага Логу ідзе павольна,  піша Еўрарадыё.

kamenny_log.jpg

—Станам на 12:00, у Каменным Логу на выездзе з Беларусі стаяла 260 грузавікоў. Прапускная здольнасць гэтага пункта знізілася ўдвая.
Беларускія памежнікі рэкамендуюць ехаць у Літву праз іншыя пункты пропуску — Катлоўку і Беняконі, а тыя, хто вандруе легкавым транспартам, можа таксама ехаць праз Лошу.
Праблемы з праграмным забеспячэннем здараюцца на літоўскім баку даволі часта, што спрыяе росту чэргаў на мяжы.