На прэзэнтацыі Mark Formelle пратэставалі супраць сэксізму ў рэкламе

Падчас прэзентацыі вытворцы сподняй бялізны Mark Formelle у гандлёвым цэнтры «Сталiца» ў Мінску група жанчын выйшла з плакатамі супраць сэксізму ў рэкламе.

fab22424_15ff_420b_8adb_5056ba33abd8_w650_r0_s.jpg

За апошнія месяцы рэкламная прадукцыя Mark Formelle выклікала крытыку — найперш кампанію вінавацілі ў аб’ектывацыі жанчын. У адказ кампанія зняла парадыйнае відэа з аб'ектывацыяй мужчын, якое таксама стала прадметам крытыкі. Сёння Mark Formelle ладзіла афіцыйную фотасэсію з героямі рэкламнай кампаніі.


Паводле svaboda.org