На плошчы Перамен — намёты
Бестэрміновая варта ўзмацняецца.
На плошчы Перамен узнікла бестэрміновая варта, якая дзейнічае з 13 лістапада. Людзі з усяго Мінска прыносяць кветкі на стыхійны мемарыял у памяць Рамана Бандарэнкі, які загінуў ад атрыманых траўмаў 12 лістапада. Для абароны мемарыяла жыхары ных дамаў усталявалі варту.
14 лістапада ў дзень на плошчы з'явіліся тэнты і намёты. Неабыякавыя грамадзяне ў тэлеграме прапануюць падвоз прадуктаў, цеплавой пушкі. Але ўдзельнікі варты пакуль маюць патрэбу толькі ў прыборцы і вёдрах для кветак.
Па Мінску і ўсёй краіне ўзнікла і ўзнікае шмат народных мемарыялаў у памяць Рамана Бандарэнкі. Некаторыя з іх прыбіраюць камунальныя службы, але людзі аднаўляюць.