На мяжы на выезд з Беларусі ўтварыліся вялізныя чэргі

Выезду ў Польшчу чакаюць 243 легкавых аўтамабіляў, паведамляе сайт Дзяржпагранкамітэта.

Ілюстрацыйнае фота. autopolis.by

Ілюстрацыйнае фота. autopolis.by

Па стане на 14:20 22 красавіка, у пункце пропуску "Брэст" на выездзе ў Польшчу сабралася 130 легкавых аўтамабіляў, у «Брузгі» — 43, "Бераставіца" — 65 легкавых аўто.
На мяжы з Літвой, у пункце пропуску "Каменны Лог", выезду чакаюць 80 легкавых аўтамабіляў і 170 грузавікоў.
Раней ГПК апублікаваў графік працы пунктаў спрошчанага пропуску ў Радаўніцу, паведамляе Наша Ніва.