На канцэрце ў Палацы Рэспублікі ў Мінску пабілі дзяўчыну-кантралёра
Пракуратура Цэнтральнага раёна сталіцы накіравала для разгляду ў суд крымінальную справу па абвінавачванні 46-гадовага мінчука ў хуліганстве. Учынена яно было ў лістападзе мінулага года на рок-канцэрце ў Палац Рэспублікі. У гэты дзень там выступаў гурт «Nazareth».
Кампанія сяброў слухала-глядзела канцэрт у ложы. У нейкі момант мужчыны пачалі таньчыць, размахваючы рукамі і ўключаючы ліхтарык. 27-гадовая кантралёр установы зрабіла кампаніі заўвагу і прапанавала перайсці ў партэр, дзе дазволеныя танцы.
Дзеянні кантралёра не спадабаліся 46-гадоваму мужчыне, які схапіў і ўтрымліваў дзяўчыну рукамі за шыю і тулава, а пасля стукнуў яе галавой аб крэсла і цягаў рукамі за валасы, паведамляе падрабязнасці здарэння прэс-служба Генпракуратуры.
Абвінавачаны прасіў вызваліць яго ад крымінальнай адказнасці і прымяніць меры адміністрацыйнага ўздзеяння, але пракурор адхіліў такое хадайніцтва з-за дзёрзкасці злачынства.