На гербе Гродзенскай епархіі БПЦ прыбралі бел-чырвона-белую стужку

На гербе Гродзенскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы прыбралі бел-чырвона-белую стужку: яе замянілі філетавай. Замену заўважыў праваслаўны святар Аляксадр Шрамко, піша «Еўрарадыё».

6322b0a074d958aa430b338ee046c614.jpg


«Як кажуць, каментары залішнія. На тэму рэвізіі царкоўных сімвалаў і архіерэйскіх убранняў сумна жартавалі, але ж яно і пайшло па гэтым шляху. Бо няма бога, акрамя кесара», — падсумаваў ён.
Бел-чырвона-белыя стужкі прысутнічаюць на ўбранні праваслаўных архіепіскапаў — у тым ліку, мітрапаліта Веніяміна, які ўзначальвае БПЦ.
Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій ў 2020-м асудзіў гвалт на беларускіх вуліцах і выказваўся вельмі смела. У выніку яго знялі з пасады і адправілі на пенсію. На змену яму паставілі архіепіскапа Антонія.

80694625cb49c149c1feeca538e502ea.jpg

Паводле budzma.by