На Беларусі ствараюць ІТ-роту, прызыўнікоў шукаюць у кампаніях ПВТ
Міністэрства абароны Беларусі вырашыла стварыць роту інфармацыйных тэхналогій. Пра гэта яно паведаміла ў адпаведным лісце, што быў разасланы кампаніям-рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій (ПТВ), у якіх будуць набіраць прызыўнікоў.
Адразу некалькі кампаній ПВТ атрымалі ліст, які апавяшчае аб стварэнні ў Беларусі ІТ-роты, піша dev.by. З яго вынікае, што ў Ваеннай акадэміі створана рота інфармацыйных тэхналогій. Яе камплектаванне прадугледжана за кошт прызыўнікоў, якія маюць вышэйшую адукацыю па профільных ІТ-спецыяльнасцях з лістапада 2018 года года.
«У адпаведнасці з рашэннем міністра абароны Рэспублікі Беларусь ва ўстанове адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» створана рота інфармацыйных тэхналогій (далей — РІТ), — гаворыцца ў дакуменце Міністэрства абароны. — Камплектаванне роты мяркуецца асобамі, якія маюць вышэйшую адукацыю па профільных ІТ-спецыяльнасцях з лістапада 2018 года".
У сувязі з гэтым прадстаўнікі Ваеннай акадэміі запрашаюць супрацоўнікаў кампаній-рэзідэнтаў ПВТ на сустрэчу для інфармавання тых, хто падлягае прызыву на тэрміновую ваенную службу, аб крытэрах адбору, праходжання службы, арганізацыі працы роты інфармацыйных тэхналогій. Сустрэча адбудзецца 20 ліпеня.
У ходзе сустрэчы, якая прызначаная на 20 ліпеня, «таксама плануецца абмеркаваць усе праблемныя пытанні, звязаныя з прызывам на тэрміновую службу і службу ў рэзерве супрацоўнікаў кампаній ПВТ».
У прэс-службе Міністэрства абароны пацвердзілі інфармацыю аб стварэнні ІТ-роты.