На балконе ў Малінаўцы з'явіўся неадназначны надпіс
Фота падзяліліся карыстальнікі тэлеграма.
У нядзелю 20 снежня на балконе ў Малінаўцы заўважаны надпіс "ФЛАГ". У сувязі з тым, што за бел-чырвона-белыя сцягі на балконе людзям прысуджаюць штрафы і суткі, беларусы прыдумваюць новыя спосабы абыйсці такія забароны. Надпіс у дадзеным выпадку мусіць азначаць нацыянальны сцяг.
Але аўтары фота сцвярджаюць, што існуе і іншая расшыфроўка: літары "ЛАГ" у слове расшыфроўваюцца як "Лукашенко Александр Григорьевич". Ну а "Ф" кожны сам расшыфроўвае так, як падабаецца.