На АЭС у Астраўцы правялі антытэрарыстычныя вучэнні

На АЭС, якая будуецца, праведзены комплекс мерапрыемстваў па рэагаванні на магчымыя пагрозы тэрарыстычнага характару.

Саўка ды Грышка пра аварыю на будоўлі Беларускай АЭС. "Радыё Свабода"

Саўка ды Грышка пра аварыю на будоўлі Беларускай АЭС. "Радыё Свабода"


З мэтай забеспячэння бяспекі Беларускай АЭС, якая будуецца, 27 красавіка на тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі праведзены комплекс мерапрыемстваў па рэагаванні на магчымыя пагрозы тэрарыстычнага характару ў дачыненні да гэтага аб'екта. У рэалізацыі гэтых мерапрыемстваў былі задзейнічаныя падраздзяленні КДБ, МУС, Дзяржпагранкамітэта, МНС і іншых дзяржаўных органаў.
Як паведамляе прэс-служба КДБ, асноўнай мэтай мерапрыемстваў з'яўлялася забеспячэнне гатоўнасці сіл і сродкаў дзяржаўных органаў да рэалізацыі першачарговых і наступных мерапрыемстваў рэагавання на акты тэрарызму ў дачыненні да РУП "Беларуская атамная электрастанцыя".
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН