МУС: завяршаецца праца па вызваленні адміністрацыйна затрыманых грамадзян
Па стане на 14.00 у ізалятарах часовага ўтрымання краіны застаюцца 122 чалавекі, паведамляе ў телеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.
У паведамленні адзначаецца, што праца па вызваленні працягваецца, звесткі абнаўляюцца пастаянна.
Змешчаныя раней на ўчастку ІЧУ ў Жодзіна грамадзяне былі пераведзены ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама і па стане на 8:00 адпушчаныя. У цяперашні час у ЦІП ГУУС знаходзяцца 6 грамадзян, з якімі праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні. Інфармацыя аб названых асобах размешчана пры ўваходзе ў будынак цэнтра.
Супрацоўнікамі ўстаноў праводзіцца вопіс пакінутай затрыманымі маёмасці. Атрымаць свае рэчы грамадзяне, у тым ліку тыя, хто знаходзіўся на участках ІЧУ ў Жодзіна (турма №8) і Слуцку (ЛПП №3), могуць у ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама.
Таксама паведамляецца, што «гарачая лінія» МУС, створаная для інфармавання грамадзян пра месцазнаходжанне асоб, затрыманых за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, спыняе працу сёння ў 19:00.