МУС скардзіцца на «рост нагрузкі на супрацоўнікаў»
МУС скардзіцца на рост нагрузкі на супрацоўнікаў. Яна звязаная з пратэстнымі акцыямі, якія рэгулярна праходзяць у беларускіх гарадах пасля выбараў.
![svirid_1000x555.jpg svirid_1000x555.jpg](/img/v1/images/svirid_1000x555.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«З улікам агульнапалітычных падзей у краіне мы вымушаныя забяспечваць ахову грамадскага парадку. У разы ўзрасла нагрузка на ўсе падраздзяленні. Мы вымушаныя працаваць у асаблівых умовах»— заявіў у эфіры АНТ в. а. начальніка Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі МУС Беларусі Максім Свірыд.
Ён таксама заявіў, што ў 2020 годзе адзначаецца рост забойстваў, цяжкіх цялесных пашкоджанняў, злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, разбойных нападаў.
Пры гэтым 7 верасня падчас дакладу Аляксандру Лукашэнку старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч заявіў аб зніжэнні ўзроўню злачыннасці на 8% на фоне эпідэміі і грамадска-палітычных мерапрыемстваў.
Свірыд паскардзіўся, што з-за работы па забеспячэнню грамадскага парадку крымінальны вышук у поўнай меры не можа вырашаць штодзённыя задачы.
Паводле REFORM.by