Мінздароўя: За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1978 выпадкаў COVID-19. А колькі чалавек памерла?

За апошнія суткі ў краіне зарэгістравана 1978 новых выпадкаў каронавіруса, ачунялі 1307 пацыентаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

image1170x530cropped_4.jpg

Усяго за час эпідэміі Міністэрства аховы здароўя зарэгістравала 547 826 выпадкаў захворвання, з іх на дадзены момант 525 144 — ачунялыя пацыенты.

За суткі афіцыйна зарэгістравана 12 смярцей ад каронавіруса. Усяго памерлі, паводле даных Міністэрства аховы здароўя, 4212 чалавек з коронавіруснай інфекцыяй.

За дзень выканана 12 305 тэстаў на COVID-19, за ўвесь час — 8 млн. 650 тыс. 65 тэстаў.