Мінскі мастак зрабіў сувенір «Бацька з касой» у выглядзе хакеіста

Мінскі мастак Ілля Дудараў у гонар Еўрапейскіх гульняў зрабіў статуэтку «Бацька з касой» і назваў яе «пяшчотным сувенірам» для замежных гасцей, піша Еўрарадыё.

instagram.com/_i_du/

instagram.com/_i_du/

Статуэтка ўяўляе сабой чалавека ў форме хакеіста, у якога ў руках каса замест клюшкі. Чалавек з твару нагадвае кіраўніка Беларусі.
«Бацька з касой»… Калі даведаўся, што хакей не ўключылі ў праграму Еўрапейскіх гульняў», — напісаў Ілля пра свой новы твор.
Ён таксама адзначае, што вырабленая статуэтка — гэта «полет б/вольной фантазии».