Апазіцыянеры прыйшлі ў фан-зону Еўрапейскіх гульняў з пратэстам супраць Расіі

Каля 15 чалавек прыйшлі ў фан-зону Еўрапейскіх гульняў на праспекце Пераможцаў каля Палаца спорту.

zatr_2106_5.jpg

Пікет супраць інтэграцыі з Расіяй адбыўся ўвечары 21 чэрвеня ў цэнтры Мінска, паведамляе блогер NEXTA.

Каля 15 чалавек прыйшлі ў фан-зону Еўрапейскіх гульняў на праспекце Пераможцаў каля Палаца спорту. Яны трымалі плакаты "Беларусь не Расія", "Адчапіцеся ад нас са сваёй інтэграцыяй", "Пуцін! Мы не адзін народ" ды інш. Мяркуючы па подпісах на плакатах, акцыю зладзілі прыхільнікі "Народнай Грамады" Мікалая Статкевіча.

Удзельнікаў пікета затрымалі і адвялi ўбок. Па звестках блогера NEXTA, пасля гэтага іх збілі.


euroradio.fm