«Галодныя гульні з 1994»: украінскія анархісты правялі акцыю ля беларускай амбасады

Каля беларускай амбасады ў Кіеве адбылася акцыя за байкот Еўрапейскіх гульняў, якія праходзяць у Мінску. Зладзілі яе ўкраінскія анархісты, паведамляе Еўрарадыё.

Плакат каля беларускай амбасады ў Кіеве / Кадр з відэа

Плакат каля беларускай амбасады ў Кіеве / Кадр з відэа

Тры юнакі павесілі на плот амбасады расцяжку з надпісам «Галодныя гульні з 1994». Потым яны запалілі фаер каля расцяжкі і сышлі.  
У паведамленні, распаўсюджаным у інтэрнэце, гаворыцца:
«На знешні глянец краіны дыктатар выдаткаваў больш за 150 млн долараў з народнага бюджэту. Цяпер у гэтыя дні на вуліцах сталіцы будзе яшчэ больш ублюдкаў ў форме, каб ніхто не наважыўся парушыць наведзены парадак на вылізаных і вычышчаных ад "парушальнікаў" вуліц. Людзей без пастаяннага месца жыхарства вывезлі ў месцы ізаляцыі, змянілі рух транспарту па ўсім горадзе, выселілі студэнтаў з інтэрнатаў і працягваюць судзіць актывістаў па розных абсурдных артыкулах. Так, у палоне рэжыму ўсё яшчэ застаюцца палітвязні па "справе антыфашыстаў", Святаслаў Барановіч, Міхаіл Жамчужны і Дзмітрый Паліенка, які чакае суда ў СІЗА.
Байкот Еўрапейскім галодным гульням у дыктатарскай Беларусі! Смерць рэжыму!»
euroradio.fm