Мінюст ліквідаваў аналітычны цэнтр эканаміста Яраслава Раманчука

Ліквідаваныя дзве грамадскія арганізацыі — ГА «Аналітычны цэнтр "Стратэгія"» і «Беларуская асацыяцыя жанчын-юрыстаў», паведамляе «Еўрарадыё».

ramanczuk_2506.jpg

Вярхоўны суд з ініцыятывы Міністэрства юстыцыі ліквідаваў дзве грамадскія арганізацыі, паведамляецца на сайце Мінюста.
Гэта рэспубліканскае грамадскае аб'яднання "Аналітычны цэнтр "Стратэгія", якім кіраваў эканаміст Яраслаў Раманчук, і грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя жанчын-юрыстаў".
Падставай для ліквідацыі стала тое, што абедзве арганізацыі цягам трох гадоў не падавалі ў Мінюст у належны тэрмін інфармацыю пра сваю дзейнасць.