Мінюст хоча прыпыніць дзейнасць «Руху «За Свабоду»
Міністэрства юстыцыі звярнулася ў Вярхоўны суд, каб прыпыніць дзейнасць «Руху «За Свабоду». 14 ліпеня у офісе руху адбыўся ператрус.
Пра тое, што Міністэрства юстыцыі даслала пазоў дзеля прыпынення дзейнасці “Руху “За Свабоду”, паведаміў Юрась Губарэвіч — кіраўнік грамадскага аб'яднання.
Ён апублікаваў на сваёй старонцы ў фэйсбукі ліст Мінюста. У гэтым лісце прадстаўнікоў арганнізацыі запрашаюць 19 ліпеня на апытанне ў рамках падрыхтоўкі справы да разгляду ў судзе.
Юрась Губарэвіч напісаў:
«Як выглядае комплексная праверка дзейнасці Руха “За Свабоду”:
13 ліпеня Мін’юст забірае дакуманты на праверку;
14 ліпеня Следчы камітэт абшуквае і апячатвае офіс;
19 ліпеня Вярхоўны суд прымае рашэнне аб прыпыненні дзейнасці».