Міністэрства юстыцыі «прыпыняе дзяржаўную рэгістрацыю партыі БХД»

Кіраўніцтва Аргкамітэту па стварэнні Партыі БХД атрымала адказ з Міністэрства юстыцыі за подпісам намесніка міністра І. Тушынскага на сваю заяву аб рэгістрацыі БХД, пададзеную 22 студзеня 2018 года.

1453897799_minyust_1.gif


У адказе паведамляецца: у сувязі з тым, што Мінюсту патрэбныя дадатковыя дакументы для прыняцця рашэння, Міністэрства “прыпыняе дзяржаўную рэгістрацыю БХД на 1 месяц”.
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заяўляе: зацягванне часу і “прыпыненне рэгістрацыі” – незаконныя. Мінюст абавязаны выносіць сваё рашэнне, згодна закону, на працягу месяца пасля падачы дакументаў аб рэгістрацыі палітычнай партыі – а значыць, зараз. Ніякіх законных прычынаў, каб адкладваць або “прыпыняць” рэгістрацыю БХД няма.
Нагадаем: беларускія хрысціянскія дэмакраты падавалі дакументы на рэгістрацыю партыі БХД ужо 7-мы раз, агульная колькасць спробаў зарэгістраваць грамадскія, абласныя, маладзёвыя хрысціянска-дэмакратычныя аб’яднанні перавышае 20. Беларусь застаецца адзінай краінай Еўропы, дзе хрысціянскія дэмакраты не маюць рэгістрацыі.
bchd.info