Міндоўг, Гедымін, Вітаўт і Ягайла сустрэліся на “Гальшанскім замку”

Традыцыйны фестываль “Гальшанскі замак” сёлета ўпершыню адбыўся ў межах беларуска-літоўскага праекта, фінансаванага са сродкаў ЕС. І ўпершыню без “Старога Ольсы”.



get_img_1_15.jpg

Ля руін Гальшанскага замку ў суботу 24 жніўня было цяжка знайсці месца каб запаркавацца: усюды поўна было аўтамабіляў з “чацвёркамі” і “пяцёркамі” — да суседняй Мінскай вобласці ўжо зусім блізка, да таго ж, кожны год на фэст не ленавілся выбірацца мінчукі.

get_img?ImageId=33845

get_img?ImageId=33857

Прайшоўшы касу і кантрольны пункт міліцыі, мы трапілі на тыповае беларускае свята — большую частку тэрыторыі займаў “Горад майстроў”, які, здаецца, перасоўваецца тым самым складам з месца на месца. Побач можна было пакаштаваць піцу, разагрэтую ў мікрахвалёўцы (асобны плюс за назву фірмы — “Жар-піца”) і напаўсырыя шашлыкі ад Ашмянскага райпо.

get_img?ImageId=33847

Былі і прыемныя адметнасці: госці з Літвы прывезлі “віленскія пернікі” — не толькі прыгожыя, але і вельмі смачныя.

get_img?ImageId=33846

Соф’я Гальшанская і Ягайла

Праграму фэста адкрыў спектакль “Баль у Соф’і Гальшанскай”, які інакш як постмадэрністычным назваць было складана. Перамяшаліся месцы і героі, і ў выніку на свята да Ягайлы і яго жонкі прыбылі Міндоўг, Гедымін, Вітаўт, Леў Сапега ды іншыя госці з замкаў Гарадзеншчыны.

get_img?ImageId=33850

Князь Вітаўт і Улляна

Кожная зямля прывезла каралеўскай пары музычны падарунак: найбольш хіба ўразіў выступ лірніка з Ваўкавыску, які на матыў загалоўнай песні “Прывіда оперы” (чамусьці, у аранжыроўцы Nightwish) “заспяваў” па фанеру пра Волака і Вісека. У час спеву на сцэне, размахваючы мячом і сякерай, сноўдаліся два дужыя хлопцы — відаць, Волак і Вісек.

get_img?ImageId=33848

“Прывіды” танчылі пад запіс “Паланэза Агінскага”, чамусьці з тэкстам заспяваным па-руску.

get_img?ImageId=33849

Прысутныя маглі пабачыць паланэз у выкананні маладзёнаў з Літвы, якія апынуліся акурат літоўскімі палякамі (на здымку вышэй). У традыцыйных кракаўскіх строях яны выглядалі прыгожа, хаця і крыху недарэчна ў нашым рэгіёне. Пазней яны яшчэ раз прыцягнулі ўвагу даволі смелым музычным спектаклем па матывах міцкевічаўскага “Пана Тадэвуша”: начатаныя запісы фрагментаў паэмы перарываліся нейкімі ледзь не хіп-хопавымі ўстаўкамі.

get_img?ImageId=33861

get_img?ImageId=33860

Вялікую цікавасць, як заўжды, выклікалі рыцарскія турніцы. Першымі гледачы пабачылі зшыбкі на конях: ліцьвінскія рыцары змагаліся паміж сабой і з “гасцямі з Францыі”, размаўляючы з публікай на жорсткай трасянцы. Ваяры на конях несліся ў кірунку адзін аднаго пад песні Litvintroll, што гучалі з калонак на ўзгорку.

get_img?ImageId=33858

get_img?ImageId=33852

get_img?ImageId=33851

Цікава, што пачаткова ў праграме фэсту, акрамя гуртоў “Dwa tygodnie” (усё тыя ж палякі з Віленскага раёна), “Літы талер”, Altanka i PAWA, значыўся таксама адзін з беларускіх удзельнікаў Еўрабачання Пётр Ялфімаў. Аднак, пасля таго, як у сацсетках з’явіліся незадаволеныя галасы патэнцыйных наведнікаў, спевака з праграмы прыбралі.

get_img?ImageId=33855

get_img?ImageId=33854

Намёт Белтэлекама не карыстаўся асаблівай папулярнасцю

Фестываль быў заснаваны і падтрымліваўся тур-агенцтвам “Гісторыя-Тур” (яго дырэктар Зміцер Сасноўскі – фронтмэн “Старога Ольсы”) і Ашмянскім райвыканкамам з 2009 года. Аднак, у гэтым годзе раённая адміністрацыя з мінчукамі не дамовілася.

get_img?ImageId=33853

get_img?ImageId=33856

get_img?ImageId=33859

Хоць замак і ў аварыйным стане, па ім у часе фэсту лазілі ўсе каму не лянота. Часам з-пад іх ног выпадалі цэглы.

Гэтаксама ўпершыню фэст быў фінансаваны часткова з бюджэта ЕС у межах Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь. Акрамя фэсту ў межах праекта “Дзве стараны — адна гісторыя і культура” адбыўся паэтычны летнік у вёсцы Барэйкешкес Віленскага раёна, мадэрнізаваныя музеі Сыракомлі ў Літве і Багушэвіча ў Беларусі, распрацаваны турыстычны маршрут па Ашмяншчыне з мапамі і дапаможнікам на некалькіх мовах.

www.t-styl.info