Мінабароны Беларусі: апошні эшалон расійскіх вайскоўцаў з'ехаў
28 верасня Беларусь пакінуў апошні чыгуначны эшалон з вайскоўцамі і тэхнікай узброеных сілаў Расіі, сцвярджае Мінабароны.
Паводле паведамлення Міністэрства абароны Беларусі, апошні чыгуначны эшалон з вайскоўцамі і тэхнікай узброеных сілаў Расіі, што бралі ўдзел у вучэннях «Захад–2017», выбыў28 верасня.
Ці значыць гэта, што на момант публікацыі эшалон пакінуў тэрыторыю Беларусі, не ўдакладняецца.
Раней прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны Беларусі Уладзімер Макараў казаў “Радыё Свабода”, што апошні расійскі вайсковец з «Захаду» пакіне Беларусь да 29 верасня.
Прадстаўнікі суседніх краінаў і беларускія апазіцыйныя палітыкі выказвалі асцярогу, што расейскія войскі пасля вучэнняў могуць застацца ў Беларусі. Паводле афіцыйных звестак, у вучэннях бралі ўдзел каля 3000 расійскіх вайскоўцаў.