Мігранткі на беларуска-польскім памежжы нарадзілі ўжо траіх дзяцей

Дзве дзяўчынкі і хлопчык нарадзіліся ў гарадзенскім радзільным доме. Стан маці і дзяцей здавальняючы, перадае «Свабода» са спасылкай Міністэрства здароўя.

xxxl_1_1.jpg

Дзве дзяўчынкі нарадзіліся шляхам кесарава сячэння ўвечары 10 снежня ў маці, якія месціліся ў лагістычным цэнтры ў пункце пераходу «Брузгі». Стан немаўлятаў па шкале Апгар ацанілі ў 8 балаў з 9.

На дзень раней уцякачка нарадзіла сына вагой 3,5 кілаграма, перадавала АНТ. Гэта першынец у сям’і. Усе тры маці знаходзяцца ў палатах са сваімі дзецьмі.

Усяго ў перынатальным цэнтры цяпер знаходзяцца 5 жанчын-бежанак. Апрача парадзіх, гэта дзве цяжарныя на тэрмінах 14 і 20 тыдняў.