Аляксея Янукевіча каля Ліды прыпыніла ДАІ (дапоўнена)
Легкавік, у якім ехалі на мітынг Аляксей Янукевіч і Юрась Лукашэвіч, прыпынілі супрацоўнікі ДАІ.
Каля Ліды супрацоўнікі ДАІ спынілі, вылучыўшы з патоку, машыну, у якой на мітынг у Гродна ехалі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і кіраўнік Моладзі БНФ Юрась Лукашэвіч.
Аўто прыпынілі дзеля праверкі дакументаў і праверкі па базе. Такая праверка можа трываць некалькі гадзін. Пакуль ніякіх абвінавачванняў кіраўніку БНФ не высунута.
Пазней стала вядома, што Аляксей Янукевіч не здолеў трапіць на мітынг у Гродна.
Супрацоўнікі ДАІ другі раз прыпынілі машыну кіраўніка БНФ. Зараз ён у Шчучыне, дзе працягваецца праверка сапраўднасці яго дакументаў.