Марына Касінерава: абяцаныя ўладай «зачысткі» пачаліся
Сёння, 30 верасня, сілавікі прыходзілі ў кватэру, дзе прапісаны Вячка Касінераў
Раніцай сілавікі прыходзілі ў кватэру, дзе прапісаны Вячка Касінераў. Пра гэта анархістка, актывістка, якая дапамагала палітвязням, Марына Касінерава напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
«Пры гэтым, была чамусьці выламаная паштовая скрыня і ледзь не выбітыя ўваходныя дзверы ў кватэру, дзе пражываюць кватаранты, бо большасць сямейнікаў вымушана пакінулі Беларусь праз пагрозу жыццю».