Манапалісты сістэмы распаўсюду зноў адмовілі баранавіцкаму незалежнаму выданню «Intex-press» у супрацоўніцтве

Рэдакцыя звярнулася да арганізацый сістэм распаўсюду з просьбай пра супрацоўніцтва ў другім паўгоддзі 2014 года. Ад усіх прыйшлі нічым не матываваныя адмовы.



images_1_10.jpg

«Белпошта» адзначыла, што фармаванне падпіснога каталогу друкаваных СМІ з'яўляецца правам РУП «Белпошта», што ўдзельнікі грамадзянскіх праваадносін «вольныя ва ўсталяванні сваіх правоў» і «на падставе вышэйзгаданага ўключэнне ў каталог «Intex-press» не падаецца магчымым».

Брэсцкі філіял «Белпошта» і «Брэстаблсаюздрук» адказалі прыкладна тое ж, папярэдзіўшы рэдакцыю, што «прымус да заключэння дамоваў не дапускаецца».

Баранавіцкае выданне «Intex-press» было выключана з дзяржаўных сістэм распаўсюду ў 2006 годзе і з таго часу неаднаразова спрабавала аднавіць супрацоўніцтва, але кожны раз беспаспяхова.

Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"