«Мая «любімая» камера — шостая, там водзяцца клапы». 63-гадовая Алена Гнаўк затрыманая 10-ты раз за час пратэстаў.

Алена Гнаўк у нядзелю, 20 снежня, прыйшла да ІЧУ Брэста з вядром для смецця, каб падараваць яго ІЧУ. Мясцовыя міліцыянты падарунак не ацанілі і затрымалі спадарыню Алену на 72 гадзіны.



image_from_ios_2_2.jpg

«У ІЧУ я пабывала ўжо ва ўсіх камерах, і мая «любімая» — шостая, там водзяцца клапы. Прынесла новае вядро для смецця: каб тое, з ІЧУ, памылі б, яно б развалілася ад старасці. Таму я з сваёй невялікай пенсіі купіла вядро і збіраюся яго падарыць», — кажа Алена Гнаўк.

На якой падставе на гэты раз затрымалі спадарыню Алену, невядома. Але за кратамі яна з раніцы нядзелі.

Паводле «Белсат».