Магілёўскія праваабаронцы звярнуліся ў пракуратуру з-за масавай аблавы на ромаў

Праваабаронцы «Магілёўскай вясны» Аляксей Колчын, Барыс Бухель і Аляксандр Буракоў накіравалі ў абласную пракуратуру скаргу на дзеянні кіруючага складу абласнога Упраўлення ўнутраных спраў і супрацоўнікаў міліцыі з-за масавых затрыманняў людзей з цыганскай дыяспары, паведамляе mspring.online.

Фота з сайту mspring.online

Фота з сайту mspring.online

У сваёй скарзе праваабаронцы заявілі пра дыскрымінацыйны характар масавых затрыманняў у месцах кампактнага пражывання нацыянальнасці рома, а таксама распавялі пра шматлікія паведамленні аб парушэннях правоў цыган, у тым ліку збіццё, катаванні і абразы.

"На працягу ўсіх выходных мы атрымоўвалі паведамленні пра збіццё, катаванні, прыніжаючае абыходжанне ў дачыненні да тых, каго затрымалі пасля забойства інспектара ДАІЯўгена Патаповіча.Акрамя таго, пра падобныя выпадкі заяўлялі СМІ, у тым ліку «Радыё Свабода», «Наша Ніва» іTUT.by.На працягу ўсяго часу мы пераконвалі ромаў у неабходнасці падачы скаргаў на неправамерныя дзеянні міліцыі, аднак яны баяцца наступнай расправы з боку МУС", – паведаміў праваабаронца Аляксандр Буракоў.

Паводле яго слоў, масавае затрыманне людзей толькі з-за прыналежнасці да этнасу і наступнае жорсткае абыходжанне з імі – гэта дыскрымінацыя. Па законе, сцвярджае ён, за гэта ўстаноўлена крымінальная адказнасць:

"Згодна з ч.2 арт.130 Крымінальнага кодэкса РБ, дзеянні,накіраваныя на ўзбуджэнне нацыянальнай варожасціабона прыніжэнне нацыянальнага гонару і годнасці, злучаныя з гвалтам ці учыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

Праваабаронцы прызнаюць, што калі б пацярпелыя ад дзеянняў міліцыі ромы дасылалі скаргі на парушэнні пад сваімі імёнамі і прозвішчамі, эфект мог бы быць большым. Аднак тыя занадта баяцца наступстваў:

"Нажаль, нам не ўдалося пераканаць пацярпелых у тым, што публічнасць на сённяшні дзень гэта галоўны сродак абароны для іх.Разам з тым, мы спадзяемся, што з цягам часу знойдуцца людзі, якія адкрыта ад свайго імя раскажуць, як усё адбывалася", — сказаў Буракоў.

Міліцыя ж, на думку праваабаронцаў, сваімі дзеяннямі стварыла міжэтнічную напружанасць і спрыяла як пагаршэнню іміджу цэлай нацыянальнасці, так і іміджу МУС:

"Відавочна, што гэта вельмі тапорная праца проста прыехаць у месцы кампактнага пражывання цыганоў і замесці ўсіх.Як мне здаецца, тут лёгка прагледжваецца стаўленне сілавой структуры да цэлай нацыянальнасці.Гэта дыскрэдытацыя саміх органаў унутраных спраў.Асабліва сёння, калі Следчы камітэт заявіў, што ніякія нібыта «цыганы на чорнай «Волзе» ніпры чым і Яўген Патаповіч мог простаздзейсніць суіцыд".

Колчын, Буракоў і Бухель папрасілі абласную пракуратуру разабрацца ў дзеяннях міліцыі і прыцягнуць да адказнасці вінаватых. Акрамя таго, яны папрасілі прыняць меры для наступнай адстаўкі начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама.

spring96.org