«Людзі Лесу» — новы праект незалежнага архіву VEHA, у якім можа паўдзельнічаць кожны
Незалежны архіў VEHA працуе над стварэннем новай кнігі на аснове фотаархіваў беларусаў «Людзі Лесу» — пра ўзаемаадносіны чалавека і дрэваў, жывёлаў, раслінаў.
![fotazdymak_z_arhiva_veha__ljudzi_lesu__01.jpg fotazdymak_z_arhiva_veha__ljudzi_lesu__01.jpg](/img/v1/images/fotazdymak_z_arhiva_veha__ljudzi_lesu__01.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Лес заўсёды займаў важнае месца ў гісторыі Беларусі, быў месцам сілы, прасторай даступных рэсурсаў для будаўніцтва, збіральніцтва. Месца, дзе можна схавацца, каб працягваць змагацца за сваю свабоду і выбар. Тэма гарманічнага суіснавання чалавека і прыроды, адлюстраваная ў мностве сямейных архіваў, гэта важная частка нашай візуальнай гісторыі паўсядзённасці, якая раней не была аб'ёмна прадстаўлена ў выглядзе шырокага візуальнага даследавання.
![foto_iz_arhiva_veha__ljudi_lesa__02.jpg foto_iz_arhiva_veha__ljudi_lesa__02.jpg](/img/v1/images/foto_iz_arhiva_veha__ljudi_lesa__02.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вы можаце паўдзельнічаць у гэтай важнай справе: да 20 лютага дасылайце на адрасinfo@veha.by лічбавыя копіі фатаграфій з сямейных архіваў, на якіх чалавек узаемадзейнічае з дзікай прыродай. Фота павінны быць зняты на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1980 года. Да фота дадайце апісанне: хто на здымку, дзе і калі зроблена фота і каму належыць архіў.
![foto_iz_arhiva_veha__ljudi_lesa__03.jpg foto_iz_arhiva_veha__ljudi_lesa__03.jpg](/img/v1/images/foto_iz_arhiva_veha__ljudi_lesa__03.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Усе сабраныя здымкі будуць апублікаваны ў архіве VEHA, а найбольш цікавыя з іх увойдуць у аднайменны альбом.