Лёша Стрыжак: Майго тату забралі ні за што (фота)
Лёша Стрыжак, сын гомельскага прафсаюзнага актывіста Андрэя Стрыжака, выйшаў з плакатам пад сцены ІЧУ, дзе яго бацька зараз адбывае 10 сутак за "несанкцыянаваны мітынг".
Жонка Андрэя Яўгенія Стрыжак напісала на сваёй старонцы ў фейсбуку:
Гомельскага актывіста Незалежнага прафсаюза РЭП Андрэя Стрыжака 17 сакавіка суд завочна арыштаваў на 10 сутак за «несанкцыянаваны мітынг» (стыхійны сход на ганку суда Цэнтральнага раёна: 21 лютага зала пасяджэнняў не змясціла ўсіх тых, хто прыйшоў на суд «дармаеда» Сямёнава супраць падатковай). Андрэй Стрыжак накіроўваў ліст пра тое, што знаходзіцца за мяжой, аднак суд не палічыў гэтую прычыну істотнай для пераносу пасяджэння. Касацыйная скарга таксама не прывяла да перагляду пастановы суда.
Актывіст адбывае арышт у ізалятары часовага ўтрымання па адрасе: 246006, Гомель, вул. Міжгародняя, 26. Ён быў затрыманы 17 красавіка ў 13:45, значыць, сустракаць Андрэя Стрыжака можна 27 красавіка ў гэты ж час.