Крыніца: КДК прапанаваў Мінфіну павысіць падаткі з індывідуальных прадпрымальнікаў
Пра шэраг адпаведных прапаноў і ліст КДК на адрас Мінфіну, датаваны яшчэ 1 лютага, напісаў у сваім тэлеграм-канале юрыст Аляксандр Жук.
Камітэт дзяржаўнага кантролю два тыдні таму накіраваў у Міністэрства фінансаў ліст з прапановамі аб павелічэнні падаткавай нагрузі на ІП. Як піша Аляксандр Жук сярод прапаноў:
1. Адмяніць адзіны падатак і замяніць яго ССП (Спрошчаная сістэмая падаткаабкладання).
2. Павысіць падатак па ССП да 16% на юрыдычныя, бухгалтарскія, маркетынгавыя, кансультацыйныя і іншыя паслугі з «нязначнымі выдаткамі». (На сёння ССП складае ад 3 да 5 адсоткаў ад даходу).
3. Увесці для ІП «плату» ў 13% за зняцце наяўных звыш 3000 руб/месяц (варыянт: звыш 3-х сярэдніх ЗП па краіне).
4. Павялічыць плацяжы ў ФСАН (Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва).
5. Рубрыка «традыцыйнае»: узмацніць крымінальную адказнасць за правапарушэнні ў падатковай сферы, увесці «крыміналку» за выплаты ў канвертах і нявыплату ў ФСАН.
UPD. Неўзабаве ліст КДК на адрас Мінфіна выплыў у сеціве. Яго апублікаваў блогер Антон Матолька. Нагадаем, што ад пачатку года падаткі і іншыя адлічэнні ў бюджэт ужо павялічваліся.