Кожны дзясяты беларус ідзе ў школу, кожны пяты — вучыцца
У краіне адзначаецца 1 верасня. Святочныя лінейкі ў гэтым годзе праходзяць акурат у Дзень ведаў — сёння, 1 верасня. Вучыцца ў 2017–2018 у краіне будуць каля 2 мільёнаў чалавек.
У Беларусі больш
за 8 тысяч навучальных устаноў, у якіх працуе каля 451,8 тысячы чалавек.
Улічваючы, што працоўнай сілы ў краіне прыкладна 4,5 мільёна, можна сказаць,
што кожны дзясяты працуе ў сістэме адукацыі. У гэтым годзе да іх далучацца яшчэ
5,7 тысячы маладых спецыялістаў. Тых, каго яны будуць вучыць, амаль у чатыры
разы больш.
Школьнікаў у гэтым навучальным годзе будзе больш, чым у мінулым. Адных толькі першакласнікаў — больш амаль на 4 тысячы. Калі ў 2016/17 за парты селі 106,3 тысячы шасці- і сямігодак, у гэтым — каля 110 тысяч. Займацца яны будуць ужо па абноўленых вучэбных праграмах.
І гэта далёка не ўсё навіны, якія чакаюць сучасных школьнікаў і студэнтаў:
Шмат хто ў гэтым годзе будуць займацца згодна з абноўленым графіку — з 9 раніцы.
- Магчыма, ужо не трэба будзе здаваць экзамены ў гімназіі.
- Затое ў 9-м класе школьнікаў, верагодна, чакае незалежны экзамен, які будзе прымаць незнаёмы настаўнік...
- ... а пасля 11-га класа давядзецца праходзіць дадатковыя выпрабаванні ў ВНУ.
- Затое ва ўніверсітэце студэнты будуць выбіраць, заставацца бакалаўрам або вывучыцца на магістра.
Паводле tut.by