Кіраўнікі сілавога блока адправіліся ў прапагандысцкі рэйд па буйных прадпрыемствах
Кіраўнікі сілавых структур Беларусі правядуць рэйд па найбуйнейшых прадпрыемствах, паведамляе прэс-служба Мінабароны.
Генеральскі абоз складаюць дзяржсакратар Саўбеза Аляксандр Вальфовіч, міністр абароны Віктар Хрэнін, старшыня КДБ Іван Церцель, старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Анатоль Лапо.
Сёння яны наведалі Мінскі завод колавых
цягачоў, дзе сустракаліся з яго супрацоўнікамі. У бліжэйшыя дні сілавікоў убачаць на МАЗе, БЕЛАЗе і ішых прадпрыемствах.
Мэта гэтых паездак — «інфармаванне» пра «ваенна-палітычную сітуацыю» ў Беларусі. Такое заданне сілавікам нядаўна даў Лукашэнка.
Падчас
аднаго з выступленняў старшыня КДБ заявіў, што «калі Расійская Федэрацыя якасна правядзе мабілізацыю», то зімой у вайне «будзе пераломны момант».