Кіраўніцтва кампаніі "Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю" сустрэлася з віцэ-прэм'ерам Сямашкам

У рамках кампаніі "Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю" адбылася сустрэча з віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Сямашкам.



alkogol_400x250.jpg

Кіраўніца кампаніі Вольга Кавалькова разам з прадстаўнікамі рэгіянальных ініцыятываў перадалі ў Саўмін некалькі тысяч подпісаў, сабраных актывістамі па ўсёй краіне пад калектыўным зваротам грамадзянаў за змены заканадаўства аб рэгуляцыі рэкламы і продажу алкаголю, а таксама за спрыянне дзейнасці арганізацый, якія аказваюць дапамогу залежным ад алкаголю.

Падчас сустрэчы актывісты абмеркавалі з Уладзімірам Сямашкам прапановы кампаніі. Саўмін прадэманстраваў жаданне ісці насустрач патрабаванням грамадзян.

Прапановы кампаніі ўяўляюць сабой першачарговыя крокі па барацьбе з алкагалізацыяй насельніцтва Беларусі. Пры іх складанні быў праведзены параўнаўчы аналіз заканадаўства іншых краін у сферы продажу і рэкламы алкаголю, які паказаў, што ў Беларусі адна з самых адсталых заканадаўчых базаў у Еўропе ў галіне продажу і распаўсюду алкаголю. Сярод асноўных прапановаў кампаніі — вынас алкагольнай прадукцыі з агульных гандлёвых залаў у асобныя памяшканні, забарона рэкламы алкагольных брэндаў ("пітных водаў" "Бульбаш", "Сваяк" і г.д.), забарона рэкламы піва, спрыянне дзейнасці дабрачынных арганізацый, якія дапамагаюць выйсці з алкагольнай залежнасці (вярнуць права льготнай арэнды памяшканняў і г.д.)

"Тое, што прапануем, — гэта тыя крокі, якія дзейнічаюць нават у Расіі. Іх прыняцце не з'яўляецца складанасцю ў межах нашай краіны. Рэалізаваць гэтыя прапановы можна вельмі хутка, але ўсё залежыць ад жадання і волі ўлады.