Чыноўнікі едуць тлумачыць «дэкрэт аб дармаедах»

Бліжэйшымі днямі кіраўніцтва Адміністрацыі прэзідэнта адправіцца па рэгіёнах.

Фота: sputnik.by

Фота: sputnik.by


Чыноўнікі ладзяць выязныя прыёмы грамадзян па пытаннях дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», больш вядомага пад назвай «дэкрэт аб дармаедах».
Кіраўніца Адміністрацыі Наталля Качанава будзе прымаць грамадзян 16 лютага з 12.00 да 17.00 у Жодзінскім гарвыканкаме. Яе першы намеснік Максім Рыжанкоў правядзе прыём у Рагачоўскім райвыканкаме 17 лютага з 9.00 да 11.30.
17 лютага ў Іўеўскім райвыканкаме з 11.00 да 13.00 і ў Лідскім райвыканкаме з 15.00 да 17.00 правядзе прыём намеснік кіраўніка Адміністрацыі Валерый Міцкевіч. У той жа дзень у Бабруйскім гарвыканкаме з 10.00 да 13.00 правядзе сустрэчу намеснік кіраўніка Адміністрацыі Мікалай Снапкоў.
Памочніка прэзідэнта — начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Усевалад Янчэўскі ладзіць прыём у Барысаўскім райвыканкаме 17 лютага з 14.00 да 17.00.
Заплаціць «падатак на дармаедства«», як вядома, трэба да 20 лютага. Аднак апошнія прыёмы пройдуць пасля гэтай даты. 23 лютага ў Гомельскім аблвыканкаме з 14.00 да 17.00 і 24 лютага ў Буда-Кашалёўскім райвыканкаме з 11.00 да 13.00 грамадзян будзе прымаць начальнік галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі прэзідэнта Рыгор Шлык.
Поўны спіс чыноўнікаў, якія правядуць выязны прыём, можна пабачыць тут.  Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па працы са зваротамі грамадзян выканкамаў і адміністрацый раёнаў у гарадах.
Паводле euroradio.fm