Кампанію «ТУТ Бай медыя» выключылі з ПВТ
Кампанія «Тут Бай Медыя» знікла са спіса рэзідэнтаў ПВТ. Сузаснавальнік Кірыл Валошын пацвердзіў dev.by, што кампанію выключылі з парка.
Кірыл Валошын не
змог удакладніць дату выключэння. Хутчэй за ўсё, рашэнне было прынятае ў канцы
снежня мінулага года.
ТАА «Тут Бай медыя» было рэзідэнтам ПВТ з кастрычніка 2019 года. Выключэнне з Парка, відаць, звязана з крымінальнай справай у дачыненні да супрацоўнікаў кампаніі, якая была заведзеная яшчэ вясной мінулага года. 18 траўня 2021 года кампанію пазбавілі льгот ПВТ, але выключылі толькі цяпер.
На сайце АДР ТАА «Тут Бай Медыя» — дзеючая кампанія. Паводле слоў Валошына, юрыдычны статус кампаніі не змяніўся.