Юрый Жадобін звольнены з пасады міністра абароны

Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 лістапада.



zhadobin_2511.jpg

Фота — ctv.by

Кіраўнік Беларусі вызваліў генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна ад пасады міністра абароны і звольніў яго з ваеннай службы ў запас паводле ўзросту.

У Жадобіна засталося правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення, паведамляе БЕЛТА. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 лістапада.

Юрый Жадобін займаў пасаду міністра абароны з 4 снежня 2009 года. Перад гэтым ён займаў пасады намесніка міністра ўнутраных спраў — камандуючага ўнутранымі войскамі (з 1999 года), кіраўніка Службы бяспекі прэзідэнта (з верасня 2003 года), старшыні КДБ (з ліпеня 2007 г.), дзяржсакратара Савета бяспекі (з ліпеня 2008 г.).

euroradio.by